КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Нормы беларускай літаратурнай мовы.
Што тычыцца норм беларускай літаратурнай мовы, то толькі ў 20 ст. прыняты дзве ўрадавыя пастановы (1933, 1957 г.), у якіх афіцыйна зацверджаны пэўныя змены ў літаратурных нормах беларускай мовы. У моўным ужытку некаторыя літаратурныя нормы могуць існаваць у розных варыянтах, якія трэба разглядаць часам як звычайную з‘яву. Тым не менш, не ўсе ўжывальныя варыянты дапускаюцца ў маўленні, прызначаным для сацыяльнага выкарыстання, бо многія з іх з‘яўляюцца проста адхіленнямі ад літаратурнай нормы, якая і дазваляе для ўжывання толькі пэўныя варыянты. Так, беларускія формы слоў дзіця і дзіцё, паўтара і паўтары, раба і рабыня і інш. служаць варыянтамі і дапускаюць сваё раўнапраўнае ўжыванне, а ў формах слоў і словазлучэнняў пачнём і пачнем,у паліто і паліце, сабака пабег і сабака пабегла і інш. адзначаюцца памылкі (правільна, пачнём, у паліто, сабака пабег). Для выбару правільных, дапушчальных літаратурных норм неабходна карыстацца адпаведнымі слоўнікамі, найбольш аўтарытэтныя і поўныя з якіх павінны быць настольнымі кнігамі кожнага кіраўніка (гл., напрыклад: Слоўнік 1987; Тлумачальны слоўнік 1977 – 1984; Тлумачальны слоўнік 1996 і інш.). Унутры агульнай літаратурнай нормы выдзяляюцца арфаэпічныя (правільнасць вымаўлення гукаў, слоў, выказванняў), акцэнталагічныя (правільная пастаноўка націску ў слове і ў спалучэннях слоў), лексічныя (правільны выбар слова для адпаведнага паняцця і для пэўнага кантэксту), марфалагічныя (правільнае ўтварэнне і ўжыванне словаформ), сінтаксічныя (правільнае спалучэнне слоў і пабудова сказаў у адпаведнасці з правіламі літаратурнай мовы). Беларускія літаратурныя арфаэпічныя нормы грунтуюцца на вызначаных прынцыпах вымаўлення як асобных гукаў, так і іх спалучэнняў у межах слоў і на стыку апошніх. Напрыклад, у адрозненне ад літаратурных норм суседняй блізкароднаснай рускай мовы такі гук беларускай мовы, як ч вымаўляецца толькі цвёрда (у рускай мове – толькі мякка), гук р у беларускай мове толькі цвёрды, а ў рускай мове можы быць і цвёрдым, і мяккім; у канцы слоў беларускія губныя зычныя п, б, м вымаўляюцца толькі цвёрда, а ў рускай мове – толькі мякка (параўн.: голуб і голубь, насып і насыпь, сем і семь і да т.п.). Для беларускай літаратурнай мовы характэрны больш запаволены тэмп маўлення (гл.: Фанетыка 1983, 51 – 52) і больш выразнае вымаўленне націскных і ненаціскных галосных, чым у рускай мове, і многа іншых асаблівасцяў, засведчаных у спецыяльных працах (гл.: Янкоўскі 1966, 13 – 14). Акцэнталагічныя нормы заснаваны на правільнай пастаноўцы націску ў слове, які служыць адначасова і фанетычнай прыкметай слова ва ўсіх мовах свету (Гумбольдт 1984, 344). Неправільная пастаноўка націску сведчыць пра недастатковую або нават нізкую культуру маўлення чалавека (параўн. неправільнае вымаўленне слоў: *кілóметр, *магáзін, *дакýмент, *адзíнаццаць і інш замест правільных норм вымаўлення кіламéтр, магазíн, дакумéнт, адзінáццаць і інш.). Складанасць акцэнталагічных норм беларускай мовы, гэтаксама як і ў рускай, палягае ў тым, што ў адрозненне ад некаторых іншых моў, дзе націск замацаваны за пэўным складам (напрыклад, у чэшскай мове – на першым складзе, у польскай – на перадапошнім, у франнцузскай – на апошнім), націск з‘яўляецца рухомым і можа служыць як для адрознення граматычных форм аднаго слова (параўн.: гýбы – губы, у першым выпадку назоўны склон множнага ліку слова губа, у другім – родны склон адзіночнага ліку прыведзенага слова), так і лексічных значэнняў слоў (параўн.: бýйны ‘неспакойны, дзёрзкі’ і буйны ‘выдатны, значны’ і інш.). Тым не менш, літаратурныя нормы беларускай мовы для некаторых слоў дапускаюць варыянтны націск (жыхар і жыхáр, лáскавы і ласкáвы, надáлей і надалéй і інш). Фактычна ўсе слоўнікі беларускай мовы прыводзяць лексемы з неабходнымі акцэнтнымі прыкметамі, якія трэба лічыць нарматыўнымі, правільнымі. Марфалагічныя нормы беларускай мовы, згодна з якімі ўтвараюцца розныя формы зыходнага слова, з‘яўляюцца больш стабільнымі, чым акцэнталагічныя, але таксама могуць парушацца недасведчанымі асобамі, людзьмі з нізкай моўнай культурай, а таксама пад уплывам рускай мовы ці дыялектаў беларускай мовы нават адукаванымі носьбітамі мовы. Так, для беларускай літаратурнай мовы ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў вызначаюцца правілы вымаўлення (напісання) ці канчатак –а, ці канчатак –у (у прыватнасці канчатак –а характэрны для канкрэтных назоўнікаў тыпу стала, дуба, алоўка і да т.п., а таксама назваў жывых істот, найменняў устаноў, прамежкаў часу, адзінак вымярэння і інш., а канчатак –у для абстрактных назоўнікаў тыпу розуму, характару, ідэалу і да т.п., а таксама для найменняў рэчываў, месца, памеру, навуковых тэорый і інш.; гл.: Беларуская граматыка 1985, 71 – 78). Сінтаксічныя нормы рэгулююць правільнае спалучэнне лексем у словазлучэнні, у сказы і вынікаюць як з граматычных асаблівасцяў асобных беларускіх слоў, так і з прыдатных беларускай мове мадэляў словазлучэнняў і сказаў. Напрыклад, у беларускай мове дзеяслоў дзякаваць спалучаецца з субстантывамі ў давальным склоне (дзякаваць сябру, дзякаваць дзяўчыне і да т.п.), у той час як рускі адпаведнік благодарить – з назоўнікамі ў вінавальным склоне. Безасабовыя пасіўныя канструкцыі характэрны ў беларускай літаратурнай мове для неадушаўлёных назоўнікаў (параўн.: Ветрам зваліла альху і да т.п.), але не характэрны для адушаўлёных прадметаў (параўн.: неправільна *Лесніком зваліла альху і інш.). Адэкватны выбар слоў для пэўных сітуацый і кантэкстаў рэгулюецца лексічнымі нормамі, якія, аднак, з‘яўляюцца менш стабільнымі і распрацаванымі, чым іншыя нормы, бо грунтуюцца не на фармальных падставах, а на тонкіх семантычных і стылістычных адценнях слоў. Нельга, напрыклад, спалучаць рознастылёвую лексіку (параўн.: *кагорта мужыкоў, * сенатары раўлі і да т.п недарэчна ўжываць русізмы ў беларускай літаратурнай мове (параўн.: *недахват кармоў, правільна недахоп кармоў і да т.п.). 10. Новае ў правапісе галосных (гл. §§ 3, 4, 6, 9)*. Літары э, е 1. Літара э пішацца: у пачатку выклічнікаў э, эге; пасля прыстаўной літары г у слове гэты і вытворных ад яго (дагэтуль), а таксама ў выклічніках гэ, гэй і назвах літар (бэ, вэ і інш.); пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц]: жэрдка. 2. У пачатку запазычаных слоў літары э, е як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: э'ра, эсэ'. На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ', рэзюмэ'. 3. Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэ'ла, сурвэ'тка, экзэмпля'р, маянэ'з, тунэ'ль, сэ'рвіс, інтэрнэ'т пішуцца з літарай э, а словы меда'ль, ме'неджмент, не'рвы, парла'мент, перспекты'ва, газе'та, серві'з –– з літарай е. 4. У запазычаных словах, адзначаных у пунктах 2 і 3 гэтага параграфа, напісанне э, е вызначаецца па слоўніку. Перадача акання на пісьме 1. Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а]: дом –– дамы', мо'ва –– маўле'нне, цэ'гла –– цагля'ны, шэпт –– шапта'ць. 2. Незалежна ад паходжання слова гук [о] ў ненаціскных складах вымаўляецца як [а], што перадаецца на пісьме: гара', вада', баранава'нне. Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроў –– крыві' –– крыва'вы, дро'вы –– дрыво'тня, кро'шка –– крышы'ць. 3. У словах славянскага паходжання і запазычаных словах, цалкам адаптаваных у беларускай мове, галосны [э] ва ўсіх ненаціскных складах чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: стрэ'хі –– страха', шэ'ры –– шарэ'ць, чэ'ргі –– чарга', крэмль –– крамлёўскі, жэ'мчуг ––жамчу'жына, арэ'нда –– арандава'ць, майстэ'рня –– ма'йстар. Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання –– пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно', Чарапаве'ц, транслітара'цыя. 4. Перадача на пісьме [э] ў іншых запазычаных словах у ненаціскных складах асновы вызначаецца наступнымі правіламі: у пачатку слова [э] перадаецца на пісьме літарай э ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем: экано'мія, экза'мен, эква'тар, этажэ'рка, элеме'нт. Літара э пішацца пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзаменава'ць, трохэлеме'нтны, квінтэсэ'нцыя; пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц] пішацца э: жэто'н, Жэне'ва, Жэра'р, жэлаці'н. 5. У запазычаных словах напісанне э і а пасля зычных, акрамя шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц], вызначаецца па слоўніку: панэ'ль; але: шыне'ль. 6. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шні'цаль, шпа'таль, мі'таль, фо'рталь, ка'рцар, грэ'йдар, лі'дар. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр. Перадача якання на пісьме 1. Галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: зе'млі –– зямля', зе'лень –– зялёны, се'м’і –– сям’я', сёлы –– сяло', сёстры –– сястра'. У іншых ненаціскных складах е захоўваецца: селяні'н, зеляні'на,. 2. Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялы'нічы, Лемяшэ'вічы, Алякса'ндр, Сярге'й, Бялі'нскі, Няхо'да, дзяжу'рства, калянда'р, яфрэ'йтар, сяржа'нт, Яршо'ў, Яфі'м. 3. Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: геро'й, Гера'сім, кера'міка, кефі'р, Херсо'н. 4. Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не быў, не браў, не ідзе, не спыніць, без меры, без жартаў, без прычыны, не без вынікаў, не без работы. Пры напісанні разам не і без становяцца прыстаўкамі і падпарадкоўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я: няха'й, нясто'мна, няшта'тны. 5. Літара я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: ві'цязь, су'вязь, за'яц. 6. Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (ро'ўнядзь, бо'язь, дро'бязь) і дзеясловаў (ла'яць, ве'яць, се'яць, ка'шляць, ба'яць, му'ляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (ла'янка, ве'ялка, се'ялка). Спалучэнні галосных у запазычаных словах 1. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца: паміж зычнымі –– літарамі іё (ыё) пад націскам і ія (ыя) не пад націскам: біёлаг, біёграф,; у пачатку слова –– літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іо'н, іо'нны. 2. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца: пасля галосных –– праз ё пад націскам і я не пад націскам: раён, раённы; у пачатку слова –– праз ё: ёг, ёгурт, ёд, ёдзісты, ёт (гук), ёта (літара),. 3. Спалучэнне іе абазначаецца на пісьме літарамі іе (ые): гігіе'на, кліе'нт. 4. Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е: езуіт, праект, канвеер. 5. Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: авія'цыя, лія'на,. 6. Спалучэнне йа на пісьме перадаецца: пасля галосных і ў пачатку слова — праз я: раяль, пляяда; пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных н і з –– праз ья, пасля астатніх зычных –– праз ’я: мільярд, мільярдны.
Дата добавления: 2017-02-01; Просмотров: 215; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! |