КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання (дыялектызмы, прафесіяналізмы, тэрміны, жарганізмы).
Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле ýжывання падзяляецца на агульнаýжывальную і лексіку абмежаваннага ýжывання. Агульнаýжывальную лексіку складаюць словы, што бытуюць на ýсёй тэрыторыі Беларусі. Яны ýласцівы ýсім стылям беларускай мовы: брат, сястра, год, раніца, возера, чырвоны, сіні, чытаць, глядзець, учора, заýтра, блізка, дваццаць і інш. Гэта агульнародныя словы, зразумелыя ýсім людзям. Прафесiяналiзмы - словы, якiя ýжываюцца ý мове прадстаýнiкоý вузкіх спецыяльнасцей і прафесій. Гэтыя словы бытуюць галоýным чынам у вуснай мове людзей пэýнай прафесіі і ý большасці выпадкаý не з'яýляюцца навуковымі абазначэннямі данага прадмета або паняцця. (Напрыклад: у мове ганчароý ýжываюцца прафесіяналізмы - спадак (гатунак гліны); шамот (прымесь гліны); гловіца (верхняя частка ганчарнага кругу). Тэрмін - гэта слова або спалучэнне слоý, прынятае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяý і абазначэння спецыяльных прадметаý. У адрозненне ад іншых слоý-нятэрмінаý тэрмін увогуле адназначны, не можа быць сінанімічны іншым словам. Адназначнымі, напрыклад, з'яýляюцца мовазнаýчыя тэрміны: назоýнік, выказнік, дзеепрыслоýе, дзейнік, прыназоýнік, суфікс, прыстаýка; матэматычныя тэрміны: мнагачлен, плюс, мінус, тэарэма, лічнік, сінус, тангенс, ромб, трохвугольнік. Гаварыць аб адназначнасці тэрміна можна толькі ý межах дадзенай тэрміналогіі, у межах канкрэтнай навукі, таму што нярэдка мнагазначнае слова ý розных навуках можа мець зуcім розныя значэнні. (Напрыклад: корань у матэматыкі - велічыня, якая пры ýзвядзенні ý ступень дае пэýны лік; корань у біялогіі - падземная частка расліны, праз якую ýпітваюцца сокі з глебы; корань у лінгвістыцы - асноýная частка слова без прыставак і суфіксаý, якая заключае ý сабе агульнае лексічнае значэнне слоý аднаго словаýтваральнага гнязда. Дыялектызмы - гэта словы мясцовых гаворак, якія, будучы ýжытымі ý мастацкім творы, значэннем, граматычнай будовай ці гучаннем адрозніваюцца ад слоý агульнанародных, літаратурных. Дыялектызмы не ýваходзяць у склад лексікі літаратурнай мовы. Багатая дыялектная лексіка беларускай мовы была і працягвае заставацца крыніцай папаýнення слоýніка літаратурнай мовы. У мове мастацкай літаратуры і публіцыстыкі дыялектызмы шырока выкарыстоýваюцца як сродак моýнай характарыстыкі персанажаý, як неабходны элемент стылізацыі пры апісанні звычаяý, штодзённага побыту і жыцця людзей пэýнай мясцовасці. Жаргон – мова людзей, аб'яднаных сацыяльнымі, прафесійнымі, бытавымі інтарэсамі, якою яны карыстаюцца замест агульнанародных слоý. Існуюць асобныя жаргонныя словы вучняý, ствудэнтаý, салдат, матросаý, карцёжнікаý: кол, пара, зубрыць, зрэзацца, салага, хвост, стыпуха. Жаргонныя словы засмечваюць літаратурную мову, робяць яе непрыгожай, малазразумелай, а таму не маюць права на існаванне ý ёй. Жарганізмы зрэдку выкарыстоýваюцца пісьменнікамі ý творах мастацкай літаратуры для характарыстыкі пэýных асоб і таго асяроддзя, у якім яны знаходзяцца: Не крычыце чайкі, не завіце ý мора, я ж не салажонак, ведаю ваш нораý. Наýрад ці знойдзецца хто з былой бражкі, пазашываліся, як і ён, у норы.
Дата добавления: 2017-02-01; Просмотров: 155; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! |