КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
О национальных школах
Документ № Документ № Документ № Документ № М А Т А Р ” Я Л абсьледваньня НКАсьветы па перабудове працы па абслугоўваньню нацменшасьцяй з 12/ІІІ па 14/ІІІ-31 г.
У складзеным пляне у 1929 годзе па разьвіцьці школьнай сеткі прадугледжаны расейскія, польскія і яўрэйскія школы, а школ іншых нацыянальнасьцяй няма. Плян ахапляе пэрыяд з 1928 г. па 1935 год. Толькі за апошні час складаецца новы плян і там ахоплены усе нацменшасьці. Плян распрацуецца па данным перапісі 1926 году, больш новых канкрэтных матар”ялаў няма. <…> Аб выданьні нацпадручнікаў на калегіі амаль не заслуховалася, не гаворучы аб адной пастаноўцы сумесна з Белдзяржвыдавецтвам (пратакол ад 14/VII-30 г. №42), а пытаньне аб беларускіх падручніках ставілася на калегіі чатыры разы. На калегіі толькі адзін раз заслухоўвалася пытаньне аб працы сярод нацменьшасьцяй, і то не па ініцыятыве НКАсьветы, а па ініцыятыве бацькоў, якія прыехалі у НКАсьветы да націнспэктара са скаргай аб неправідловым абслугоўваньні школамі нацменшасьцяй. На калегіі ні разу не заслухоўвалася пытаньне аб працы таго ці іншага націнструктара, таксама не заслуховалася пытаньне па культ. і палітасьветпрацы сярод нацменшасьцяй. Выконваньне дырэктыў аб тым, што там, дзе маецца 12-15 нацдзяцей, адчыніць групу на нацмове – гэта дырэктыва нікім не праверана. За нямецкімі, украінскімі і эстонскімі школамі ніхто спэцыяльна не наглядае, у выніку чаго ня ведаюць сколькі такіх школ маецца у БССР. <…> Дырэктывы партыі маюцца падшытыя, але ніхто іх не прыстасоўвае да жыцьця, прачыталі і добра. Толькі за апошні час пачынаецца некаторы пералом. У НКАсьветы праводзіцца думка, што гэта не наша праца, што гэта праца райінспэктароў ведаць дзе і якія школы маюцца. У такой важнай дырэктыве, як пасеўная кампанія, абшырная пастанова калегіі ад 14/I-1931 году ні слова не упамянула аб культмасавай працы сярод нацменшасьцяй і тады няма чаму дзівіцца, што тав. ЧАРНАБРОДАЎ заяўляе: “Якое нам дзела адкуль мы атрымоўваем настаўнікаў, нам неважна ці будзе гэта з Немрэспублікі ці з другіх мясцовасьцяй”. Гэта адказ на пытаньне, што неабходна дабіцца ва што-б та ні стала аб пасылцы дзяцей немцаў з беларускіх калёній у навучальныя установы. [Подпись] [Свотялис]
Аб раённым і нізавым друку на мовах нацменшасьцяй Пастанова сакратарыяту ЦК КП(б)Б 1. Для больш сыстэматычнага абслугоўваньня працоўных мас нацыянальных меншасьцяй БССР і яшчэ больш непасрэднага прыцягненьня іх да ўдзелу ў сацыялістычным будаўніцтве, лічыць неабходным: а) У бліжэйшыя два месяцы арганізаваць сталыя старонкі на польскай мове ў наступных гарадзкіх і раённых газэтах: “Віцебскі Пралетары” (раз у дэкаду), “Ударнік Койданаўшчыны”, “Бальшавік Барысаўшчыны” (раз у пяціднеўку); на яўрэйскай мове: “Палеская праўда” (Гомель), “Віцебскі пралетары” (раз у пяціднеўку). б) На працягу 1931 году забясьпечыць выданьне раз у пяціднеўку старонак на польскай мове ў плешчаніцкай, капыльскай, лепельскай і шклоўскай раённых газэтах; на яўрэйскай мове – у дубровенскай, магілеўскай, полацкай і сеньненскай раённых газэтах. в) Забясьпечыць выданьне ў калгасе імя Дзяржынскага (Буда-Кашалеўскі раён) шклаграфічнай шматтыражкі на польскай мове, у калгасах “Соцвэг” (Парыцкі раён), імя дзесяцігодзьдзя БССР – шклаграфічных шматтыражак на яўрэйскай мове, у калгасе “Бязбожнік” (Лёзьненскі раён) - шклаграфічнай шматтыражкі на латыскай мове. г) Забясьпечыць выданьне ў расьнянскай раённай шклаграфічнай газэце старонкі на літоўскай мове (для абслугоўваньня Малькаўскага і Лістоўскага сельсаветаў і калёніі “Сафійка”) і ў Нараўлянскай раённай газэце старонкі на нямецкай мове для абслугоўваньня нямецкіх сельсаветаў Нараўлянскага і Каралінскага раёнаў. д) Тав. Сянчука абавязаць у дэкадны тэрмін правесьці мабілізацыю ў друкарнях БССР унутраных рэсурсаў шрыфтоў на мовах нацменшасьцяй і правесьці іх адпаведнае пераразьмеркаваньне ў суадпаведнасьці з гэтай пастановай. Зьвярнуцца ў Культпроп ЦК УсеКП(б) аб па-зачарговым водпуску адпаведнай колькасьці шрыфтоў на мовах нацменшасьцяй. Даручыць аддзелу кадраў ЦК падшукаць кандыдатуру для вядзеньня старонкі ў раённай газэце на нямецкай мове. 2. Для падрыхтоўкі кадраў газэтных работнікаў на мовах нацменшасьцяй абпвязаць Камвуз імя Леніна арганізаваць польскую і яўрэйскую групы на газэтным аддзяленьні. Узьняць пытаньне перад ЦК Усе КП(б) аб арганізацыі падрыхтоўкі газэтных кадраў на мовах нацменшасьцяй (польскай, яўрэйскай і г.д.) пры камуністычным унівэрсытэце нацыянальных меншасьцяй Захаду ў Маскве. 3. ЦК КП(б)Б ставіць на від рэдактару газэты “Палеская праўда” за невыкананьне дырэктывы Культпропу ЦК аб рэгулярным выданьні ў газэце старонкі на яўрэйскай мове. 4. Абавязаць рэдактароў газэт “Орка”, “Акцябр” і “Раўдэнасіс Артояс” забясьпечыць пастаянную дапамогу гарадзскім і раённым газэтам у выданьні старонак на мовах нацыянальных меншасьцяй. 5. Культпропу ЦК разам з фракцыяй ЦС ПСБ забясьпечыць выданьне на тых прадпрыемствах, дзе працуюць замежныя рабочыя, старонак або куткоў на мовах гэтых замежных рабочых. 6. Пастанову апублікаваць у друку.
Калгасьнік Беларусі. – 1931. – 10 мая. ВЫНІКІ агляду працы Полацкай райнацкамісіі ад 20 кастрычніка па 1/XI-1931 г. <…> Латыская бібліатэка пры клюбе саўгандльслужачых ліквідавана у сувязі з тым, што бібліатэка па свайму зместу устарэла і за апошнія 2 гады з латыскага насельніцтва яе ні хто ня чытае і як нягодная здадзена Белуцілю. <…>
[Протоколы заседаний политбюро ЦК ВКП(б)] <…> (От 1.XII.37 г., пр. 75, п. 7-с). 1. Признать вредным существование особых национальных школ (финские, эстонские, латышские, немецкие, английские, греческие и др.) на территории соответствующих республик. Предложить наркомпросам национальных республик реорганизовать указанные школы в советские школы обычного типа. 2. Поручить комиссии ЦК в составе т.т. Андреева, Жданова, Тюркина, Булганина выработать на основе этого соответствующие указания ЦК нацкомпартий, совнаркомам и наркомпросам республик. Предложить Наркомпросу РСФСР представить в ЦК ВКП(б) предложения о ликвидации национальных педтехникумов, домов просвещения и др. культурно-просветительных учреждений. <…>
Дата добавления: 2017-01-14; Просмотров: 184; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! |