| 859 г.
| Першыя летапісныя звесткі аб племянным саюзе крывічаў.
|
| 862 г.
| Першае ўпамінанне аб Полацку ў «Аповесці мінулых гадоў». Пачатак беларускай дзяржаўнасці.
|
| 907 г.
| Удзел крывічоў і радзімічаў у паходзе кіеўскага князя Алега на Царград (Канстанцінопаль).
|
| 947 г.
| Першыя звесткі аб горадзе Віцебску.
|
| 980 г.
| Першае летапіснае паведамленне пра самастойныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі — Полацкую зямлю і Тураўскае княства.
|
| 980 г.
| Першыя летапісныя звесткі аб горадзе Тураве.
|
| 980 г.
| Захоп Полацка ноўгарадскім князем Уладзімірам Святаслававічам, забойства ім полацкага князя Рагвалода, паланенне Рагнеды.
|
| 980 г.
| Княжанне ў Полацку князя Рагвалода, заснавальніка дынастыі Рагвалодавічаў.
|
| 980—1015 гг.
| Княжанне Уладзіміра Святаслававіча ў Кіеве.
|
| 984 г.
| Паход кіеўскага князя Уладзіміра Святаслававіча на радзімічаў. Бітва на рацэ Пяшчань.
|
| 988 г.
| Прыняцце хрысціянства ў Кіеўскай Русі.
|
| 988—1001 гг.
| Княжанне ў Полацку Ізяслава (сына Уладзіміра Святаслававіча і полацкай князёўны Рагнеды Рагвалодаўны).
|
| 988—1015 гг.
| Княжанне ў Тураве Святаполка Уладзіміравіча.
|
| Канец Xст.
(да 1001г.)
| Княжанне ў Полацку Ізяслава Уладзіміравіча
|
| 992 г.
| Утварэнне ў Полацку першай хрысціянскай епархіі.
|
| 1003—1044 гг.
| Княжанне ў Полацку Брачыслава Ізяслававіча.
|
| 1005 г.
| Утварэнне Тураўскай епархіі.
|
| 1009 г.
| Першае ўпамінанне Літвы ў заходніх крыніцах.
|
| 1015—1019 гг.
| Княжанне ў Кіеве тураўскага князя Святаполка Яраполчыча.
|
| 1017, 1019 гг.
| Першыя летапісныя звесткі пра г. Берасце (Брэст).
|
| 1021 г.
| Паход полацкага князя Брачыслава Ізяслававіча на Ноўгарад. Да Полацкага княства далучаны Віцебск і Усвяты.
|
| 1040 г.
| Паход кіеўскага князя Яраслава Мудрага на Літву; удзел у паходзе полацкага князя Брачыслава Ізяслававіча.
|
| 1044 г.
| Першыя звесткі пра г.Навагрудак (Навагародак)
|
| 1044—1101 гг.
| Княжанне ў Полацку Усяслава Брычыслававіча (Чарадзея).
|
| 50-я гады XIст.
| Будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора.
|
| XI ст.
| Стварэнне Тураўскага Евангелля.
|
| 1040-ыя—1054 гг.
| Княжанне ў Тураве Ізяслава Яраслававіча — заснавальніка тураўскай дынастыі Ізяслававічаў.
|
| 1-я палова XI ст.
| Стварэнне “Праўды” Яраслава Мудрагасамай старажытнай часткі звода законаў Кіеўскай Русі.
|
| 1054 г.
| Канчатковы падзел хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную.
|
| 1059 г.
| Першыя звесткі пра горад Копысь.
|
| 1065 г.
| Паход полацкага князя Усяслава на Пскоў.
|
| 1066 г.
| Захоп полацкім князем Усяславам Брачыслававічам Ноўгарада.
|
| 1065,
1068 г.г.
| Першыя летапісныя звесткі аб горадзе Браславе, заснаваным полацкім князем Брачыславам Ізяслававічам.
|
| 1067 г.
| Першыя летапісныя звесткі пра горад Менск (Меньск, Менеск) і Оршу (Рыша).
|
| 1067 г.
| Бітва на р.Нямізе паміж войскамі паўднёварускіх князёў Яраслававічаў і полацкага князя Усяслава Брачыслававіча.
|
| 1068—1069 гг.
| Народнае паўстанне ў Кіеве, у выніку якога на вялікае княжанне ў Кіеве пасаджаны полацкі князь Усяслаў Брачыслававіч.
|
| 1069—1071 гг.
| Княжанне ў Полацку Святаполка Ізяславіча (сына кіеўскага князя Ізяслава Яраслававіча; княжыў у Полацку ў час адсутнасці Усяслава Брачыслававіча).
|
| 1078 г.
| Паход на Полацк дружыны ўсіх паўднёвых княстваў, ноўгарадцаў і палавецкай арды пад агульным кіраваннем Уладзіміра Манамаха; паход паспяхова адбіты.
|
| 1078—1086 гг.
| Княжанне ў Тураве Яраполка Ізяслававіча.
|
| 1097 г.
| Першыя летапісныя звесткі пра г.Пінск (Пінеск).
|
| 1097 г.
| Княжацкі з’езд у Любечы. Юрыдычнае замацаванне раздробленасці старажытнарускай дзяржавы — Кіеўскай Русі.
|
| 1101—1119 гг.
| Княжанне ў Мінску першага князя Глеба Усяслававіча (сына полацкага князя Усяслава Брачыслававіча).
|
| 1102 г.
| Заснаванне г.Барысава князем Барысам Усяслававічам.
|
| 1104 г.
| Паход на Мінск кааліцыі паўднёварускіх князёў Кіеўскай Русі, арганізаваны Уладзімірам Манамахам. Дружына мінскага князя Глеба Усяслава адбіла напад і асаду горада.
|
| 1105 г.
| Утварэнне Тураўскай епархіі.
|
| 1116 г.
| Першыя летапісныя звесткі пра г.Слуцк.
|
| Каля 1104—1167 гг.
| Жыццё і дзейнасць прападобнай Ефрасінні Полацкай.
|
| 1119 г.
| Аблога Мінска Мсціславам Уладзіміравічам. Глеб Мінскі трапляе ў палон і памірае.
|
| Пачатак XIIст.
| Утварэнне Гародзенскага княства.
|
| 1127 г.
| Першыя летапісныя звесткі пра г.Гродна і г.Клецк як цэнтры ўдзельных княстваў.
|
| 1129 г.
| Захоп і высланне кіеўскім князем Мсціславам Уладзіміравічам шасці князёў полацкай дынастыі Ізяслававічаў у Канстанцінопаль (Візантыя). (Па некаторых звестках яны вярнуліся на радзіму ў 1140 г.).
|
| Канец 1120-х г.
| Узнікненне манументальных помнікаў эпіграфікі БеларусіБарысавых камянёў: 4 вялізных валуна (язычніцкія фетышы), на якіх па распараджэнню палоцкага князя Барыса Усяслававіча высячаны 6-канцовы крыж і надпіс: «Господи, помози рабу сваему Борису».
|
| Каля 1130—каля1182 гг.
| Жыццё і творчасць Кірылы Тураўскага.
|
| 1142 г.
| Першыя летапісныя звесткі пра г.Гомель.
|
| Сяр. XIIст.
| Пабудова ў Полацку архітэктарам Іаанам Спаса-Праабражэнскага саборнага храма па загаду Ерасінні Полацкай.
|
| 1161 г.
| Полацкі майстар-ювелір Богша (у хрышчэнні Лазар) па загаду Еўфрасінні Полацкай стварыў для Спаскай царквы крыж — святыню Полацкай зямлі, унікальны твор старажытнабеларускага мастацтва.
|
| 1180-ыя г.
| Пабудова царквы Барыса і Глеба на Каложы ў Гродне.
|
| 1203—1216 гг.
| Барацьба полацкага князя Уладзіміра супраць нямецкіх рыцараў.
|
| Пачатак XIIIст.
| Стварэнне Навагрудскага княства.
|
| 1206—1208 г.г.
| Барацьба кукенойскага князя Вячкі супраць крыжакоў.
|
| 1223 г.
| Мірны дагавор Полацка, Віцебска і Смаленска з Рыгаю.
|
| 1229 г.
| Гандлёвы дагавор Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгаю і Готландам («Смаленская гандлёвая праўда»).
|
| 1230 г.
| Пачатак дзейнасці ў Прыбалтыцы Тэўтонскага ордэна.
|
| 1237—1241 гг.
| Нашэсце мангола-татар на Русь.
|
| 1240 г, 15 ліпеня
| Перамога войск ноўгародскага князя Аляксандра Яраслававіча (Неўскага) над шведскім войскам на р.Нява; удзел у гэтай бітве Якава Палачаніна.
|
| 1242 г.
| Перамога войск Ноўгародскага князя Аляксандра Неўскага над рыцарамі Лівонскага ордэна на Чудскім возеры (Лядовае пабоішча). Удзел у гэтай бітве полацкіх дружын.
|
| 1258 г.
| Спусташальны паход хана Бурундая на беларускія і літоўскія землі.
|
| 1274 г.
| Бітва тураўскіх і пінскіх дружын супраць татар пад Слуцкам.
|